НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220084, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 368 74 02 (приемная)
    +375 17 396 83 27, 370 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 320 33 74 (Производственный отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
  • Пн. - Чт.: 8:30-17:15
  • Пт.: 8:30-16:00

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока

Трэці том з’яўляецца лагічным працягам двух папярэдніх і прысвечаны другой палове XVI – пачатку XVII ст. у інтэлектуальнай гісторыі Беларусі. У цэнтр увагі аўтараў трапілі рэлігійныя феномены – рэфармацыйныя і контррэфармацыйныя кірункі тагачаснай беларускай думкі. Прааналізавана шматлікая палемічная і выхаваўчая літаратура прадстаўнікоў розных канфесійных напрамкаў і рэканструяваны адметнасці пабудовы тэалагічных сістэм. Кніга змяшчае развагі аўтараў датычна самой сітуацыі мультыканфесійнасці культуры ВКЛ, можна прасачыць, як паступова беларуская культура шукала адказы на выклікі суіснавання некалькіх веравызнаўчых парадыгм у адным часе і прасторы, спараджаючы ўнікальныя мадэлі талерантнасці і сінтэзу. Значная частка тома прысвечана разгляду і аналізу феномена барочнай культуры ў інтэлектуальнай гісторыі Беларусі, тых новых парадыгм мыслення і бачання чалавека і свету, якія запачаткавала Барока на нашых землях.
Прызначаецца спецыялістам у галінах філасофіі, гісторыі культуры, культуралогіі, палітычных і сацыяльных навук, а таксама ўсім, хто неабыякавы да айчыннай інтэлектуальнай спадчыны.

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока / аўтары тома : В. Б. Евароўскі [і інш.] ; рэдкал. тома : В. Б. Евароўскі [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Iн-т філасофіі. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 615 с.
ISBN 978-985-08-1561-3.
Галерея (1)