




АДРЕС И КОНТАКТЫ
- Ул. Ф. Скорины, 40, 220084, г. Минск, Беларусь
- +375 17 368 74 02 (приемная) +375 17 396 83 27, 370 64 17 (отдел реализации и маркетинга)
- +375 17 320 33 74 (Производственный отдел)
- Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
- Пн. - Чт.: 8:30-17:15
- Пт.: 8:30-16:00



Забытая экспедыцыя 1923 года: ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі: альбом-манаграфія. Грунтоў, С. У.
Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі падрыхтоўкі і правядзення этнаграфічнай экспедыцыі 1923 года, якая была арганізавана сумесна Інбелкультам і Галоўархівам. Сабраныя ёю экспанаты былі прадстаўлены ў беларускім павільёне Першай Усесаюзнай сельскагаспадарчай і кустарна-прамысловай выставы ў Маскве, а пасля сталі асновай этнаграфічнай экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея. Аснову выдання складаюць 59 фотаздымкаў экспедыцыі, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Цалкам яны публікуюцца ўпершыню, да кожнага складзены разгорнуты каментар. У кнізе прадстаўлены гісторыя арганізацыі і правядзення экспедыцыі, працэс падрыхтоўкі да Усесаюзнай выставы і праца яе беларускага павільёна. Акрамя таго, прадстаўлены біяграфічныя нарысы ўдзельнікаў экспедыцыі М. Мялешкі, А. Шлюбскага, М. Азбукіна і Л. Дашкевіча і агляд развіцця беларускай савецкай этнаграфіі і фалькларыстыкі ў 1920-я – пачатку 1930-х гг. Выданне падрыхтавана пераважна на матэрыялах фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусі і па публікацыях у тагачасным перыядычным друку. Кніга падрыхтавана да 100-годдзя правядзення экспедыцыі.
Альбом-манаграфія будзе цікавы этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца беларускай гісторыяй і культурай.
Грунтоў, С. У.
Забытая экспедыцыя 1923 года: ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі: альбом-манаграфія / Сяргей Грунтоў, Яніна Грыневіч, Надзея Саўчанка. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 216 с.
ISBN 978-985-08-3074-6.
Альбом-манаграфія будзе цікавы этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца беларускай гісторыяй і культурай.
Грунтоў, С. У.
Забытая экспедыцыя 1923 года: ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі: альбом-манаграфія / Сяргей Грунтоў, Яніна Грыневіч, Надзея Саўчанка. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 216 с.
ISBN 978-985-08-3074-6.

