НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220084, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 368 74 02 (приемная)
    +375 17 396 83 27, 370 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 320 33 74 (Производственный отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
  • Пн. - Чт.: 8:30-17:15
  • Пт.: 8:30-16:00

Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII – першай трэці XIX ст.

Манаграфія прысвечана асноўным сакральным аб’ектам грэка-каталіцкага храма: іканастасам і прысценным алтарам. Выяўляюцца варыянты іх суіснавання, высвятляюцца прычыны знікнення іканастасаў у шэрагу храмаў і пераабсталявання ўнутранай царкоўнай прасторы на лацінскі лад. Вывучаюцца асаблівасці грэка-каталіцкіх іканастасаў, іх канструкцыя і праграма. Даследуюцца спосабы афармлення прысценных алтароў. Прыводзяцца прыклады захаваных працэсійных алтарыкаў – фератронаў. Работа напісана пры выкарыстанні гістарычных дакументаў ХVІІ – першай паловы ХІХ ст. з архіваў, музеяў і бібліятэк Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Аўстрыі, якія асвятляюць стан каля 2600 прыхадскіх, філіяльных, манастырскіх і кафедральных грэка-каталіцкіх цэркваў Вялікага Княства Літоўскага. Прыводзіцца шэраг фотаздымкаў помнікаў сакральнага мастацтва, якія захоўваюцца ў дзеючых храмах, музеях і прыватных зборах, – іканастасаў, алтароў, фератронаў, абразоў, скульптур.
Прызначана для мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, культуролагаў, рэлігіязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай культурай і айчыннай мастацкай спадчынай.

Флікоп-Світа, Г. А.
Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII – першай трэці XIX ст. / Г. А. Флікоп-Світа. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 347 с.: іл. + 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
ISBN 978-985-08-2781-4.
Галерея (1)