НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220084, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 368 74 02 (приемная)
    +375 17 396 83 27, 370 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 320 33 74 (Производственный отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
  • Пн. - Чт.: 8:30-17:15
  • Пт.: 8:30-16:00

Кітайскі вопыт экспертна-аналітычнага суправаджэння дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання

Кніга ўяўляе сабой абагульненне і сістэматызацыю кітайскага вопыту экспертна-аналітычнага суправаджэння дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання. Вывучаны гістарычныя аспекты развіцця інстытута экспертна-аналітычнага суправаджэння дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, асаблівая ўвага нададзена яго далейшай эвалюцыі. Выпрацаваны метадычны падыход да рэйтынгавага ранжыравання беларускіх экспертна-аналітычных структур. У манаграфіі ўтрымліваюцца практычныя высновы і рэкамендацыі па выкарыстанні патэнцыялу беларускіх экспертна-аналітычных структур у працэсах: фарміравання грамадскай думкі як айчыннага соцыуму, так і мэтавай замежнай аўдыторыі; ідэалагічнага забеспячэння грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь; знешнепалітычнай рэалізацыі «мяккай сілы» беларускай дзяржавы.
Манаграфія ўяўляе цікавасць для навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў і магістрантаў, работнікаў дзяржаўнага кіравання.

Кітайскі вопыт экспертна-аналітычнага суправаджэння дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання / Д. В. Прымшыц [і інш.]; навук. рэд.: С. Р. Голубеў; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т эканомікі. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 269 с. – (Беларуская эканамічная школа).
ISBN 978-985-08-2572-8.
Галерея (1)