АДРЕС И КОНТАКТЫ
- Ул. Ф. Скорины, 40, 220084, г. Минск, Беларусь
- +375 17 368 74 02 (приемная) +375 17 396 83 27, 370 64 17 (отдел реализации и маркетинга)
- +375 17 320 33 74 (Производственный отдел)
- Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
- Пн. - Чт.: 8:30-17:15
- Пт.: 8:30-16:00

Гаспадарчая тыпалогія і мерапрыемствы па аптымізацыі, ахове і рацыянальным выкарыстанні прыроднай травяністай расліннасці Беларусі. Сцепановіч, І. М.
На падставе аналізу шматлікіх маніторынгавых даных і сінтаксанаміі расліннасці Беларусі прапанавана навукова абгрунтаваная стратэгія лугавой кормавытворчасці, увасобленая ў гаспадарчай тыпалогіі – сістэме падраздзяленняў травяных угоддзяў краіны з пэўнымі мерапрыемствамі па іх аптымізацыі і рацыянальным выкарыстанні. Вылучана 11 тыпаў і 26 падтыпаў угоддзяў, якія адпавядаюць класам (парадкам) і звязам класіфікацыйнай сістэмы Й. Браўн-Бланке і ахопліваюць уласна лугі, травяныя балоты і пусткі, папары і закінутыя землі, шэльфы вадаёмаў. Крытэрыямі вылучэння гаспадарчых падраздзяленняў служылі фларыстычны склад, перш за ўсё эдыфікатарныя дамінанты, і ўмовы развіцця раслінных супольніцтваў.
Прапануецца спецыялістам сельскай гаспадаркі, прыродаахоўнай сферы і землекарыстальнікам, навукоўцам-геабатанікам і эколагам, выкладчыкам ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю, а таксама прыродаахоўных і экалагічных дысцыплін у іншых установах адукацыі.
Сцепановіч, І. М. Гаспадарчая тыпалогія і мерапрыемствы па аптымізацыі, ахове і рацыянальным выкарыстанні прыроднай травяністай расліннасці Беларусі / І. М. Сцепановіч. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 197 с. –
ISBN 978-985-08-2552-0.