У чатырохтомным фундаментальным выданні «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» адлюстравана гісторыя культуры Беларусі ад эпохі Сярэднявечча да нашых дзён.

Гэта серыя стала вынікам шматгадовай працы вучоных Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы, змяшчае разгорнутую характарыстыку айчыннай культуры на падставе новых цікавых знаходак навукоўцаў у сферы гісторыі, этналогіі, архітэктуры, мастацтвазнаўства, музыкалогіі. Выданне падрыхтавана выдавецтвам «Беларуская навука» і выходзіла ў свет у 2013–2017 гг.

Першы том серыі прысвечаны пытанням паходжання, фарміравання і развіцця культуры беларускай шляхты XIV – пачатку ХХ ст. У другім томе разглядаюцца асаблівасці гарадской культуры Х – пачатку XX ст. Багата ілюстраваная кніга знаёміць з архітэктурай гарадоў і мястэчак Беларусі, іх гісторыка-культурнай спадчынай. Расказваецца пра тагачасны гарадскі побыт (інтэр’ер, мэбля, посуд, адзенне, прадукты харчавання і да т. п.), добраўпарадкаванне, сферу паслуг (гандаль, рэклама, цырульні і інш.), адукацыю, пра тое, як бавілі вольны час гарадскія сем’і. Асобныя раздзелы прысвечаны гарадскім легендам і паданням, грамадскім аб’яднанням (пажарным, санітарным, дабрачынным, асветніцкім і г. д.), тэатральнай і музычнай культуры. Цікава і па-наватарску паказана, як адлюстраваны беларускі горад у творах жывапісу і графікі.

Трэці том складаецца з дзвюх кніг, у якіх асвятляецца развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры сяла ХIV – пачатку ХХ ст. Першая кніга трэцяга тома адкрывае для чытача багаты і разнастайны свет традыцыйнай матэрыяльнай культуры беларускай вёскі. У ёй разглядаюцца сельская архітэктура, царкоўнае драўлянае дойлідства, інтэр’ер сялянскага жылля, традыцыі земляробства, жывёлагадоўлі і агародніцтва. Расказваецца пра традыцыйныя рамёствы і промыслы беларускай вёскі (сталярства, бандарства, ганчарства, кавальства, пляценне з лазы, лубу, кары, саломы, гарбарства, ткацтва, вышыўка і інш.), народную кулінарыю, сялянскае адзенне, транспартныя сродкі. Таксама можна даведацца пра дзейнасць сельскіх грамадскіх аб’яднанняў і сельскагаспадарчыя адукацыйныя ўстановы.

Другая кніга трэцяга тома прысвечана духоўнай культуры беларускага сяла. У ёй расказваецца пра дахрысціянскія культавыя помнікі, разглядаюцца міфы пра чараўнікоў і ведзьмаў, народныя ўяўленні пра знахарства, рытуальна-магічнае лекаванне, замовы. Асвятляецца традыцыйная каляндарная абраднасць: Каляды, ранневеснавы фальклор, русальныя абрады, абрад «ваджэння Куста», Купалле. Апісваюцца звычаі і абрады, звязаныя з цяжарнасцю і нараджэннем дзіцяці, традыцыйнае вяселле, а таксама пахавальныя абрады. Асобныя нарысы прысвечаны беларускім казкам і загадкам, «народнай Бібліі», духоўным вершам, семіётыцы традыцыйнага народнага жылля (міфалагічныя ўяўленні, выбар месца і матэрыялу для будаўніцтва хаты і да т. п.), а таксама звычаям і абрадам, звязаным са свойскай жывёлай і пчалярствам.

У чацвёртым томе выдання аналізуюцца этапы развіцця, тэндэнцыі і вопыт айчыннай архітэктуры, прафесійнага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйных мастацкіх рамёстваў, экранных мастацтваў, музычнага і тэатральнага мастацтва ХХ – пачатку ХХІ ст. Расказваецца пра адметнасці сучаснай гарадской сям’і, адукацыю, побыт беларускіх гараджан у савецкі перыяд і на сучасным этапе (харчаванне, адзенне, гандаль, спорт, вольны час, добраўпарадкаванне і да т. п.). Таксама разглядаюцца сучасныя формы і тэндэнцыі захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

Даследаванне не мае аналагаў і з’яўляецца фундаментальнай асновай для навуковага суправаджэння дзяржаўнай палітыкі развіцця нацыянальнай культуры.

Выданне атрымала дыплом пераможцы ў намінацыі «Духоўнасць» 57-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».



ОАО «Белкнига»

- Суперцена на книги издательства, выпущенные в 2016 г.

Их можно приобрести в следующих магазинах ОАО «Белкнига»:

- ЦКМ (Минск),

- ДК Светоч (Минск),

- ДК Знание (Минск),

- Кнігарня Эўрыка (Минск),

- Источник знаний (Борисов),

- Книжный мир (Жодино),

- Спадчына-М (Молодечно),

- Крыніца (Солигорск),

- Дружба (Брест),

- Асвета (Брест),

- Полымя (Пинск),

- Глобус (Витебск),

- Кніжная Зорка (Витебск),

- Светоч (Полоцк),

- Дом Книги (Новополоцк),

- 1000 кніг (Орша),

- Родник (Орша),

- Книжный мир (Гомель),

- № 2 (Гомель),

- Светоч (Мозырь),

- Раніца (Гродно),

- Кругозор (Гродно),

- Книжный мир (Лида),

- Букинист (Могилев).


«Академкнига»

Скидки -30% -50% на отдельные книги издательства