НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА

Содержание:

1. Гісторыя выдавецкага дома

2. Узнагароды

3. Основные направления деятельности

3.1. Книгоиздание

3.2. Периодические научные издания

3.3. Полиграфия

 

ГІСТОРЫЯ ВЫДАВЕЦКАГА ДОМА

У сакавіку 2009 г. Выдавецкі дом «Беларуская навука» адзначаў сваё 85-годдзе. Падставамi для гэтай ўрачыстасці былi інфармацыя пра выдавецтва ў энцыклапедычных крыніцах, дзе часам яго заснавання называўся 1924 год, i даведка загадчыка рэдакцыі літаратуры па гісторыі і праву выдавецтва «Навука і тэхніка» А. І. Валахановіча, якая захавалася ў выдавецтве і ў якой гаварылася наступнае: «По документальным источникам в штатном расписании Института белорусской культуры на 1924/25 бюджетный год значится издательская часть, в 1925 – 1927 годах – издательский отдел, в 1927/28 году – издательское бюро. В штатах Белорусской академии наук в 1929 – 1931 годах значилось издательское бюро, в 1932 году – издательство Академии наук». Валахановіч тут дае спасылку на даведку Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі за № 396 ад 6.12.1971 г.

Разам з тым даследчык гісторыі акадэмічнай навукі М. У. Токараў і вядомы архівіст і гісторык В. У. Скалабан выказалі сумненні адносна таго, што 1924 год з'яўляецца годам заснавання выдавецтва. Па нашай просьбе Віталь Скалабан папрацаваў у архівах і перадаў ў выдавецтва шэраг дакументаў, з якіх, сапраўды, вынікалі іншыя даты. Так, у пратаколе пасяджэння Прэзідыума Інбелкульта ад 29 верасня 1925 г. гаварылася (стыль і арфаграфія дакументаў тут і далей захаваны): «Прымаючы пад увагу, што цяперашняя Рэдакцыйная Колегія ІБК у умовах працы, шматлікасьці свайго складу за перазагружанасьцю паасобных сяброў службовай працай ня можа справіцца з працай наступнага году, лічыць патрэбным рэарганізаваць выдавецкі аппарат наступным спосабам: замест рэдакцыйнай калегіі, якая існуе да гэтага часу, зорганізаваць рэдакцыйную колегію з 5 чалавек на чале з старшынёй яе – адказным рэдактарам, якога ўвесьці ў склад прэзідыуму для цясьнейшай сувязі з апошнім… Іншыя чатыры члены колегіі пажадана падабраць так, каб адзін з іх зьяўляўся грамадзянаведам, другі прыродазнаўцам, трэці гісторыкам і чацьверты – мовазнаўцам, каб такім чынам кожная праца прыгатаваная да друку і зацьверджаная для гэтай мэты секцыяй альбо камісіяй праглядалася прынамсі 3 асобамі – старшынёй (адказным рэдактарам), адказным за ідэалёгію выданьня членам рэдакцыйнай колегіі і мовазнаўцам…» (Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі. Ф. 67.Воп.1. Спр. 9).

У пратаколе пасяджэння прэзідыума Інбелкульта № 39 ад 24 лістапада 1925 г. ёсць канкрэтны пункт – «Аб персанальным складзе выдавецкага аддзелу ІБК», дзя пастанаўлялася «Зацьвердзіць т. Смоліча адказным рэдактарам, ідэолёгічным рэдактарам т. Акуліка, рэдактарам мовы т. Лёсіка, рэдактарам гісторыкам – проф. Доўнар-Запольскага, рэдактарам-прыродазнаўцам т. Трэмповіча» (Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі. Ф. 67.Воп.1. Спр. 9).

У раскладзе штатных пасадаў ІБК на 1925/26 аператыўны год у раздзеле «Дапаможныя ўстановы ІБК» пад літарай а) лічыцца рэдакцыйна-выдавецкі аддзел с складзе «сакратар рэдакц. калегіі – Красінскі М., тэхнічны рэдактар (стылісты) – Ламака К. (закрэслена, зверху напісана – Дудар), адказны навук. карэктар – Панамарова Н. (Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі. Ф. 67.Воп.1. Спр. 13). Захавалася таксама ў архіве «Ведомость на выплату зарплаты сотрудникам Института Белорусской Культуры за август м-ц 1926 г.», у якой значацца «Секретарь Редакц. Коллегии Красинский М., ответ. ученый корректор Понаморова Н. , стилистический редактор Меделка П.» (Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі. Ф. 67.Воп.1. Спр. 13).

І апошняя крыніца, на гэты раз друкаваная: кніга «Інстытут беларускае культуры (ІНБЕЛКУЛЬТ): гісторыя ўзьнікнення, сучасная структура, навукова-дасьледчая дзейнасьць» пад рэдакцыяй навуковага сакратара Інбелкульту А. І. Цьвікевіча, выдадзеная ў Мінску ў 1926 г. Дзяржаўным выдавецтвам Беларусі. На 103 – 105 старонках гэтай кнігі размешчана глава «Выдавецтва». У самым яе пачатку гаворыцца: «… Прэзыдыум Інбелкульту прызнаў абавязковым, каб кіраванне выдавецкай справай было даручана яго адказнаму члену і каб самы аппарат выдавецтва з боку тэхнічнага быў забясьпечаны адпаведна кваліфікаванымі сіламі. У даны момант на чале Выдавецкага аддзелу, аканчальна з'організаванага толькі ў лютым 1926 г., стаіць Член Прэыдыуму Інбелкульту і Намесьнік яго Старшыні – А. Смоліч. Асобна вызначаная Рэдакцыйная Колегія складаецца з рэдактара-мовазнаўцы, рэдактара-грамадазнаўцы і двух рэдактараў па спецыяльнасьцях.

Тэхнічны бок выданьняў – стылістычная апрацоўка, навуковая і адказная карэктура ляжыць на М. Шчакаціхіне, П. Мядзёлцы і Н. Панамаровай.

У гэты самы час быў апрацаваны і зацьверджаны Навуковай Радай Інбелкульту яго выдавецкі план. Да таго ж часу адбывалася толькі набіраньне матар'ялаў і друкаваньне найбольш пільных выданьняў (анкеты, інструкцыі, часопісь «Наш край»).

Згодна прынятаму правілу, выдавецкі аддзел Інбелкульту ахапляе сабой толькі выданьні, якія падгатаваны ў асноўных Секцыях і Камісіях Інбелкульту…».

Далей у главе пра выдавецтва гаварылася, як затрымліваецца выдавецкая чыннасць Інбелкульту з-за празмернай загрузкі мінскіх друкарняў заказамі Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, розных Наркаматаў і іншых устаноў БССР, а таксама з-за таго, што друкарні ні арганізацыйна, ні тэхнічна не былі прыстасаваны да акадэмічнага характару выданняў Інбелкульта (адсутнасць адпаведных шрыфтоў, спецыяльных навуковых знакаў, нежаданне друкарняў як камерцыйных устаноў лічыцца з патрабаваннямі дакладнасці навуковага выдання). «Каб дасягнуць пастаўленых навуковаму выдавецтву мэт, Інбелкульт увесь час клапаціўся аб набыцці ўласнай друкарні. Сёння гэта задача пры падтрыманьні Савета Народных Камісараў БССР зьдзейсьнена: з 1926-27 акадэмічнага г. Інбелкульт ужо мае ўласную друкарню. Пасьля набыцця патрэбных шрыфтоў, і дапасаваньня яе з тэхнічнага боку да сваіх патрэб, Выдавецкі аддзел Інбелкульту будзе магчы ісьці ўзровень з тымі вымаганьнямі, якія маюць да яго паасобныя Сэкцыі і Камісіі».

Далей апавядалася, што ў сувязі «…з труднасьцямі акадэмічна-правільнага беларускага друку, вынікаючымі таксама з неаканчальнай усталенасьці беларускага правапісу, і ў зьвязку з недасканаласьцю паказанага вышэй тэхнічнага боку, нельга было за мінулы пэрыод выканаць поўнасьцю той плян, які быў вызначаны (да 200 друк. аркушаў). Аднак значная частка яго ўжо зроблена. Ужо надрукаваны і канчаюцца друкам наступныя выданьні з выдавецтва па пляну 1926 году.

1.Працы Ўсебеларускай Глебазнаўчай Канферэнцыі.
2.Музычная тэрміналёгія.
3.Мэдычная “ ч. 1
4.Лясная “
5.Праўна-канцэлярская тэрміналёгія.
6.Полянская. Геоботанічны нарыс Мазырскай акругі.
7.Зьбітоўскі. Геоботанічны нарыс Слуцкай акругі.
8.Фядзюшын. Дзьве фауністычныя экспэдыцыі: у Віцебшчыну і на Птыч.
9.Сяржпутоўскі. Этнографічныя матэрыялы (казкі паляшукоў).
10.Працы першага зьезду археолёгаў і археографаў.
11.Беларускі архіў. Зборнік старадаўніх актаў XVI I XVII ст.
12.Юбілейны Скарынінскі Зборнік
13.Зборнік прац па НОП
14.Збонік прац Горацкага Навуковага Таварыства па вывучэньні Беларусі пры ІБК.
15.Акадэмічнае выданьне твораў Максіма Багдановіча, т. 1.
16.Матар’ялы па беларускай бібліографіі. 1 выпуск.
17.Растаргуеў. Северска-беларускія дыялекты.
18.Смоліч. Організацыя сялянскай гаспадаркі ў Цэнтральнай Беларусі.
19.Працы І Краязнаўчага Зьезду.
20.“Наш край”. Штомесячная краязнаўчая часопісь.
21.Анкеты і інструкцыі ў тым ліку вялікія:

Інструкцыя для зьбіраньня зоолёгічных матар’ялаў;

Анкета па вывучэньні тэхнікі сялянскай гаспадаркі.Сербаў. Вічынцы-паляне.Зборнік прац Гістарычна-археолёгічнай Камісіі.Бабарэка. Літаратурная творчасць Дубоўкі.Блюдуха і Грамыка. Вынікі геолёгічнай экспэдыцыі ў Магілеўшчыну.

Далейшыя выпускі бібліографічных матар’ялаў (археолёгія, вытворчыя сілы, сельская гаспадарка і г.д.), тэрміналёгіі (гістарычная, сельскагаспадарчая, мэдычная, хэмічная, глебазнаўчая), актавых матар’ялаў, акадэмічнага выданьня твораў пісьменьнікаў і г.д.».

Мы наўмысна прывялі цалкам пералік выданняў 1926 г., паколькі гэта не можа не выклікаць цікавасці як у сучасных акадэмічных вучоных, так і ў нас, выдаўцоў.

Такім чынам, падсумоўваючы прыведзеную вышэй інфармацыю, можна з дастатковай ступенню верагоднасці лічыць, што выдавецтва Інбелкульта канчаткова аформілася ў 1926 г. Безумоўна, выдавецкая дзейнасць вялася і да гэтага часу: існавала рэдакцыйная калегія, выдаваўся часопіс, іншыя матэрыялы. Відаць, на падставе гэтых акалічнасцей і палічылі магчымым нашы папярэднікі назваць 1924 г. годам стварэння выдавецтва, хаця яно і не было афіцыйна і канчаткова вылучана ў самастойную адзінку ў структуры Інбелкульта.

З 1929 г. у выдавецтва у складзе Беларускай акадэміі навук. З 1932 г. называлася выдавецтвам Акадэміі навук, з 1963 г. — «Навука і тэхніка» (да пачатку 1990-х у складзе выдавецтва была друкарня імя Ф. Скарыны), у 1996 г. выдавецтва «Навука і тэхніка» было скасаванана і на яго базе ўтворана выдавецтва «Беларуская навука». 10 лютага 2005 г. у адпаведнасці з пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ў выніку рэарганізацыі выдавецтва «Беларуская навука» шляхам далучэння да яго рэдакцыйна-выдавецкай установы «Навука і інавацыі» і паліграфічнага ўчастка ўтворана рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецкі дом «Беларуская навука».

К і р а ў н і ц т в а   в ы д а в е ц т в а.

Паводле архіўных дакументаў, якія прыводзіліся вышэй, на чале выдавецкай справы быў член Прэзідыўма Інбелкульта А. Смоліч, сакратаром рэдакцыйнай калегіі – М. Красінскі. Пазней д ы р э к т а р а м і выдавецтва былі Сініцкі (1935 г.), Гурэвіч (1936), У. С. Брэнейзен (1940—1941), І. А. Вексельман (1947), А. С. Мікульскі (1948—1964), Дз. І. Уксусаў (1964—1968), Ф. І. Савіцкі (1968—1996), Л. І. Пятрова (1996—2005), А. І. Сташкевіч (2005—2018). З 2018 г. дырэктарам працуе А. М. Дудзік, яго намеснік — С. А. Нічыпаровіч (працуе на гэтай пасадзе з 2005 г.).

Г а л о ў н ы я   р э д а к т а р ы: В. С. Асіноўскі (1949—1964), Ф. І. Савіцкі (1964—1968), Ю. І. Бярозкін (1968—1969), М. М. Акаловіч (1970—1987), В. У. Ляшчынскі (1987—1995), Л. І. Пятрова (1995—1996), Ф. І. Савіцкі (1996—2002), Я. А. Прэсман (2002—2005), Г. К. Кісялёў (2005—2017), А. М. Дудзік (2017—2018).

У канцы 2018 г. галоўная рэдакцыя кніжных выданняў і навуковых часопісаў НАН Беларусі (асноўнае падраздзяленне выдавецтва) была ператворана ў рэдакцыю кніжных і перыядычных выданняў. З 2019 г. загадчыкам рэдакцыі працуе Т. А. Гарбачэўская.

Дзейнасць выдавецтва


Сучасная структура выдавецкага дома наступная: адміністрацыя (дырэктар і яго намеснік), бухгалтэрыя, рэдакцыя кніжных і перыядычных выданняў, рэдакцыі часопісаў «Наука и инновации», «Аграрная экономика», газеты «Навука», аддзелы вытворчы (з сектарам тэхнічнай падрыхтоўкі рукапісаў), мастацкага афармлення, рэалізацыі і маркетынга, участак аператыўнай паліграфіі.

Асноўны напрамак дзейнасці выдавецкага дома — выпуск навуковай, навукова-папулярнай, даведачнай і іншай літаратуры, выданне навуковых часопісаў і газеты, заснавальнікам якіх з’яўляецца НАН Беларусі, аказанне паліграфічных паслуг.

Як і на пачатку дзейнасці выдавецтва ў 20-я гады ХХ ст., у першым дзесяцігоддзі ХХІ стагодзя выдавецкі дом зпазнаў цяжкасці з паліграфічным выкананнем сваёй прадукцыі. Асаблівасць акадэмічных выданняў — іх малатыражнасць, а буйныя друкарні, якія маглі б на высокім паліграфічным узроўні забяспечыць іх выпуск, тэхнічна разлічаны на шматтыражныя выпускі кніг. Друкаваць 300 экзэмпляраў кнігі па цане як за тысячу было дастаткова накладна. Выйсце было ў развіцці сваёй паліграфічнай базы, тым больш што на рынку з’явілася адпаведная тэхніка для малатыражнай паліграфіі. З дапамогай Прэзідыума НАН Беларусі і за кошт уласных сродкаў выдавецкі дом з цягам часу абсталяваў свой участак аператыўнай паліграфіі сучаснай тэхнікай лічбавага друку, што дазваляе друкаваць уласнымі сіламі амаль усю перыёдыку, за выключэннем газеты, значную частку (больш за 80% гадавога выпуску па назвах і ўмоўных друкаваных аркушах) кніжнай прадукцыі, а таксама выконваць заказы розных арганізацый і ўстаноў на друкаванне брашур, часопісаў, буклетаў, лістовак і іншых відаў паліграфічнай прадукцыі.

Па выніках работы за 2015 г. Выдавецкі дом «Беларуская навука» быў прызнаны арганізацыяй пераможцам з занясеннем на Дошку гонару Нвцыянальнай акадэміі навук.

Сёння “Беларуская навука” не толькі адно са старэйшых выдавецтваў краіны, але і буйнейшы ў Беларусі ўніверсальны цэнтр па выданні навуковай перыёдыкі і літаратуры па розных галінах навукі. Сваёй шматграннай дзейнасцю выдавецтва робіць значны ўнёсак у папулярызацыю навукі і прапаганду дасягненняў акадэмічных вучоных і ўстаноў.

УЗНАГАРОДЫ ВЫДАВЕЦКАГА ДОМА

Нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі”


2006 г.

Залаты фаліянт і спецыяльны дыплом у намінацыі “Лепшае навуковае выданне” за кнігу “Архітэктура Беларусі. Т. 1. ІХ — ХІV стст.”


2007 г.

Залаты фаліянт і дыплом пераможцы ў намінацыі “Лепшае масава-палітычнае выданне” за энцыклапедычны даведнік “Современная Беларусь” у 3 тамах
Залаты фаліянт і дыплом пераможцы ў намінацыі “Лепшае навуковае выданне” за кнігу А. Лакоткі “Гісторыка-культурныя ландшафты Беларусі”


2009 г.

Залаты фаліянт і дыплом пераможцы ў намінацыі “Зямля мая” за кнігу “Голоса ушедших деревень”


2010 г.

Залаты фаліянт і дыплом пераможцы ў намінацыі “Лепшае навуковае выданне” за кнігу “Беларускі народны касцюм. Крой, вышыўка, дэкаратыўныя швы”
Залаты фаліянт і дыплом пераможцы ў намінацыі “Лепшае масава-палітычнае выданне” за кнігу “Беларусь: Народ. Государство, Время”


2012 г.

Дыплом І ступені ў намінацыі “Арт-кніга” за першую кнігу з цыкла “Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации. Каталог изданий из фондов ЦНБ им. Я. Коласа НАН Беларуси. ХV—ХVIвв.”


2013 г.

Залаты фаліянт і дыплом пераможцы ў намінацыі “Эўрыка” за кнігу “Кто живет в Беларуси”
Залаты фаліянт і спецыяльны дыплом журы ў намінацыі “Лiт- фармат” за 13-томное Собрание сочинений М. Танка


2014 г.

Залаты фаліянт і дыплом пераможцы ў намінацыі “Эўрыка” за кнігу “Белорусский народный текстиль”
Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Арт-кніга” за выданне кнігі В. Жука “Живопись Беларуси на рубеже веков: потери и обретения”



2015 г.

Залаты фаліянт і дыплом пераможцы ў намінацыі “Эўрыка” за першыя 2 тамы 4-томнага выдання “Нарысы гісторыі культуры Беларусі”
Дыплом І ступені ў намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны за кнігу Т. Габрусь “Сакральнае дойлідства Беларусі: 1000-гадовая спадчына” (на бел., рус. і англ. мовах)
Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Эўрыка” за кнігу манахіні Васы (В. І. Селівончык) “Беларускія народныя паясы: тэхніка вырабу. Арнамент”


2016 г.

Дыплом І ступені ў намінацыі “Эўрыка” за першыя выданні кніг навукова-папулярнай серыі “Традыцыйны лад жыцця” (А.І. Лакотка “Народнае долідства”, Я. М. Сахута “Народнае мастацтва”, Т.В. Валодзіна і Т. І. Кухаронак “Ядраное жыта гаспадара кліча”: каляндарны год у абрадах і звычаях”, С. В. Барыс “Сцежкамі дзядоў: народны быт беларусаў”)



2017 г.

Дыплом І ступені ў намінацыі “Эўрыка” за кнігу “Атлас млекопитающих и птиц Национального парка “Припятский”
Дыплом І ступені ў намінацыі “Фотапогляд” за альбом Т. М. Віннікавай і П. А. Богдан “Традыцыйны беларускі касцюм”
Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Літ-фармат” за першы том 4-томнага выдання “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі”


2019 г.

Дыплом пераможцы і памятны знак«Малы залаты фаліянт» у намінацыі «Залатыя скрыжалі» за кнігу Ю. В. Чантурыі «Белорусское градостроительное искусство: средневековое наследие. Ренессанс, барокко, классицизм в системе европейского зодчества»
Дыплом пераможцы і памятны знак«Малы залаты фаліянт» у намінацыі «Духоўнасць» за выданне «Нарысы гісторыі беларускай культуры Беларусі» у 4 тамах



2020 г.

Дыплом І ступені ў намінацыі «ЛІТ-фармат» за кгігу «Хадзі, сонейка, да нас…»
Дыплом І ступені ў намінацыі «Духоўнасць» за кнігу. І. Флікоп-Світы «Беларускі іканапіс XVI – першай паловы XX стагоддзя»


2021 г.

Дыплом пераможцы і памятны знак «Малы залаты фаліянт» у намінацыі «Навука і веды» за кнігу «История белорусской государственности», т. 1–5
Дыплом І ступені ў намінацыі «Садружнасць» за кнігу «І я там быў… З народнапаэтычнай спадчыны»
Дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Навука і веды» за кнігу Т. В. Габрусь «Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі»
Дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Беларусь памятае» за кнігу «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!», кніга 1
Дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Залатыя скрыжалі» за кнігу «Генофонд плодовых и ягодных растений Беларуси: атлас сортов плодовых и ягодных, орехоплодных культур и винограда»
Спецыяльны дыплом за выданне «Республика Беларусь – 25 лет созидания и свершений», у 7 т.


Нацыянальны конкурс друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая літара”


2005 г.

Дыплом пераможцы ў намінацыі “Лепшы навуковы, наукова-папулярны часопіс” атрымаў часопіс “Доклады Национальной академии наук Беларуси”


2008 г.

Дыплом пераможцы ў намінацыі “Лепшы навуковы, наукова-папулярны часопіс” атрымаў часопіс “Наука и инновации”



Міжнародныя ўзнагароды

Міжнародны конкурс “Мастацтва кнігі” дзяржаў — удзельніц СНД


2007 г.

Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Моя страна” за кнігу “Современная Беларусь” у 3 тамах


2009 г.

Дыплом пераможцы ў намінацыі “Моя страна” за кнігу “Голоса ушедших деревень”


2011 г.

Дыплом намінанта ў намінацыі “Культура, наука, образование” за выданне “Архітэктура Беларусі” у 4 тамах


2013 г.

Дыплом пераможцы ў намінацыі “Напечатано в Содружестве” за кнігу “Белорусский народный костюм: крой, вышивка, декоративные швы”


2015 г.

Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Наука и инновации” за першыя два тамы 4-томнага выдання “Нарысы гісторыі культуры Беларусі”


2017 г.

Дыплом І ступені ў намінацыі “Наука и инновации” за выданне энцыклапедычнага даведніка “Нацыянальная акдэмія навук Беларусі”


Дыплом І ступені ў намінацыі “Мая краіна” за выданне альбома “Традыцыйны беларускі касцюм” (аўтары М. Віннікава і П. Багдан)


Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Арт-кніга” за выданне кнігі “Прымаўкі ды прыказкі – мудрай мовы прывязкі”


Міжнародны конкурс на лепшы навукова-выдавецкі праект “Навуковая кніга”

(праводзіць Савет па кнігавыданні Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук краін СНД)


2010 г.

Дыплом пераможцы ў намінацыі “Содружество” і дыплом лаўрэата ў намінацыі “Гран-пры” за кнігу “Беларусь: Народ. Государство. Время”


2011 г.

Памятны знак і дыплом пераможцы ў намінацыі “Гран-при” за кнігу “Этнокультурные процессы Восточного Полесья в прошлом и настоящем”
Дыплом лаўрэата ў намінацыі “Общественные науки” за кнігу “Великая Отечественная война в киноискусстве Беларуси”


2012 г.

Дыплом пераможцы ў намінацыі “Природоведческие науки” за выданне кнігі “Энергоэффективность аграрного производства”
Дыплом лаўрэата ў намінацыі “Гран-при” за альбом “Археологическое наследие Беларуси»


2013 г.

Памятны знак і дыплом пераможцы ў намінацыі “Гран-при” за кнігу «Кто живет в Беларуси»
Дыплом пераможцы ў намінацыі “Наука о книге” за выданне “Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации. Каталог изданий из фондов ЦНБ им. Я. Коласа НАН Беларуси. 17-й век”
Дыплом лаўрэата ў намінацыі “Общественные науки” за кнігу “Полацк”


2015 г.

Памятны знак і дыплом пераможцы ў намінацыі “Гран-при” за першыя 2 тамы 4-томнага выдання “Нарысы гісторыі культуры Беларусі”
Дыплом пераможцы ў намінацыі “Победа” за кнігу “Вклад белорусского народа в победу в Великой Отечественной войне”
Дыплом пераможцы ў намінацыі “Общественные науки” за кнiгу Т. Габрусь “Сакральнае дойлідства Беларусі: 1000-гадовая спадчына” (на бел., рус. і англ. мовах)
Дыплом лаўрэата ў намінацыі “Общественные науки” за кнігу А. Грушы “Документальная письменность Великого Княжества Литовского (конец ХIV – первая треть XVI в.)”




Основные направления деятельности

Основное направление деятельности предприятия — издание научной, научно-популярной, справочной и другой литературы, выпуск научных журналов и газеты, учредителем которых является НАН Беларуси, оказание полиграфических услуг.

Книгоиздание


За годы своего существования издательство выпустило в свет тысячи книжных томов. Среди них собрания сочинений классиков белоруской литературы Янки Купалы в 7 томах (1972—1976), Михася Лынькова в 8 томах (1981—1985), Максима Богдановича в 3 томах (1991—1995), Максима Танка в 13 томах (2006—2012), Якуба Коласа в 20 томах (2007—2012), монографии о жизни и творчестве Я. Купалы, Я. Коласа, М. Богдановича, М. Горецкого, К. Крапивы, А. Кулешова, И. Шамякина и др., фундаментальные исследования в области языкознания и литературоведения, этнографии и фольклора, искусствоведения, истории, культурологии и т.п., такие как «Граматыка беларускай мовы» в 2 томах, «Беларуская граматыка» (ч. 1—2), продолжающегося издания «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (издано 14 томов), «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» (37 выпусков, издание завершено в 2017 г.), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» в 2 томах, «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.» в 4 томах, издаваемая с 1970 г. серия «Беларуская народная творчасць», многотомное этнографическое исследование «Беларусы» (вышло 13томов), серия «Беларускі фальклор: жанры, віды, паэтыка», 6-томная «Гісторыя беларускага мастацтва», 3-томная «Гісторыя беларускага тэатра», «Гісторыя кінамастацтва Беларусі», «Гісторыя Беларускай ССР» в 5 томах. Издано сотни томов научно-технической, медицинской, учебно-методической и другой литературы.
С момента образования Издательского дома (2005 г.) выпуск книжной продукции ежегодно возрастал: в 2005 г. — 60 наименований, в 2006 г. — 96, в 2007 и 2008 — 113, в 2009 г. — 116, в 2010 и в 2011 — 125, в 2012 — 133, в 2013 — 143, в 2014 — 159, в 2015 — 146, в 2016—141, в 2017 — 145, в 2018 — 161, в 2019 — 141.
Этот период времени отмечен выпуском собраний сочинений классиков белорусской литературы Максима Танка в 13 томах и Якуба Коласа в 20 томах, четырехтомного (в 6 книгах) фундаментального исследования «Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце», трехтомного энциклопедического справочника «Современная Беларусь», «Кароткай граматыкi беларускай мовы» (ч. 1—2), «Граматычнага слоўніка дзеяслова», «Граматычнага слоўніка назоўніка», «Граматычнага слоўніка прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя» (все три словаря выдержали 2 издания), «Беларускага арфаграфічнага слоўніка» (выдержал два издания, 2009—2010), «Слоўніка беларускай мовы», «Гісторыі беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стст.» в 2 томах, двухтомной антологии «Беларуская літаратурная спадчына», четырех томов 6-томной «Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі», 4-томного издания «Генетические основы селекции растений» (завершено в 2014 г.), многотомного издания «Флора Беларуси» (вышли 7 томов, посвященные мохообразным,лишайникам, сосудистым растениям (3 книги) и грибам(2 книги).
За эти годы увидели свет не менее важные и содержательные издания, такие как справочники «Аграрная экономика», «Геологический словарь: термины и понятия», «Генетика», «Экономико-социологический словарь», «Радиобиология: термины и понятия»; книги «Беларусь в Антарктике (к 10-летию начала научных и экспедиционных исследований)», «Черная книга инвазивных видов животных Беларуси», «Черная книга флоры Беларуси: чужеродные вредоносные растения», «Атлас млекопитающих и птиц Национального парка «Припятский», «Государственный кадастр растительного мира Республики Беларусь» и другие, в том числе издания по физике и математике, химии, биологии, медицине, искусствоведению, языкознанию и литературоведению, а также по другим отраслям знаний.
Особое внимание уделено изданиям, освещающим историю науки: продолжаются издательские серии «Люди белорусской науки» и «Биобиблиография ученых Беларуси». К 80-летию НАН Беларуси (2008) издательский дом выпустил несколько фундаментальных изданий, подготовленных совместно с Институтом истории и выполненных в одном оформлении — это «Национальная академия наук Беларуси. Историко-документальная летопись. 1928—2008», «Национальная академия наук Беларуси. 1928—2008. Документы и материалы», «Национальная академия наук Беларуси. Персональный состав. 1928—2008» и фотоальбом «Национальная академия наук Беларуси» — собственный проект издательского дома. К 85-летию НАН Беларуси издан новый альбом, посвященный Академии наук на русском и английском языках. Вышли отдельные тома, посвященные президентам Академии наук Н. А. Борисевичу и Л. М. Сущене, новое издание справочника «Национальная академия наук Беларуси. Персональный состав. 1928 —2015». В 2017 г. вышел энциклопедический справочник «Национальная академия наук Беларуси».



Совместно с учеными академических институтов издательский дом осуществляет ежегодный выпуск научных сборников — «Актуальные вопросы антропологии», «Социологический альманах», «Беларуская дыялекталогiя», «Беларускi фальклор», «Философские исследования», «Беларуская лінгвістыка», «Гістарычна-археалагічны зборнік», «Матэрыялы па археалогіі Беларусі», «Порошковая металлургия», «Микробные биотехнологии: фундаментальные и прикладные аспекты», «Биохимия и молекулярная биология», «Питание и обмен веществ» и др.
За последнее десятилетие (2009—2020)вышло немало книг, ставших заметным событием в издательском мире. Это научно-популярные издания «Беларусь: Народ. Государство. Время», «Беларусь: страницы истории»(вышла также и на английском языке), «Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы» (книга выдержала 3 издания), «Cакральнае дойлідства Беларусі: 1000-гадовая спадчына» (на бел,, рус. и англ. языках), «Туристическая мозаика Беларуси» (издана также на английском языке), «Традыцыйны беларускі касцюм»; научные исследования по археологии и истории — альбом «Археологическое наследие Беларуси», книги в серии «Древнейшие города Беларуси» — «Витебск», «Полоцк», «Друцк», а также «Славяне на территории Беларуси в догосударственный период» (выдержало 2 издания), «Документальная письменность ВКЛ (конец ХIV – первая треть XVI в.», «Беларусь в Первой мировой войне 1914—1918» М. М. Смольянинова (книга выдержала 3 издания), «Освобождение Беларуси: 1943—1944», «Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне» (также 3 издания), «Белорусы в европейском Сопротивлении», «Беларусь у гады 2-й сусветнай вайны (1939—1945 гг): кароткія нарысы», ряд книг с общим названием «Беларусь праз прызму регіянальнай гісторыі»; издания по этнографии и культурологии, социологии и философии — «Беларусы: Сучасныя этнакультурныя працэсы», серия книг с общим названием «Этнокультурные процессы в прошлом и настоящем» (вышли тома посвященные Восточному Полесью, Гродненскому Понеманью, Центральной Беларуси, Белорусскому Подвинью, Западному Полесью), «Великая Отечественная война в киноискусстве Беларуси», «Экран и культурное наследие Беларуси», «Белорусское концертно-исполнительское искусство: последняя треть ХХ — начало ХХI века», «Кто живет в Беларуси», «Традиционная культура белорусов во времени и пространстве», «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» в 4 томах, 4-томное издание «Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі» (к 2020 г. вышло 3 тома), «Белорусское градостроительное искусство: средневековое наследие, Ренессанс, барокко, классицизм в системе европейского зодчества» Ю. В. Чантурии. С 2016 г.издается популярное многотомное издание писателя Алеся Мартиновича для детей и юношества «Гiсторыя праз лёсы» (на 2020 г. вышло 8 томов).
Особое место занимают многотомные фундаментальные издания «История белорусской государственности» в 5 томах (в 2018–2019 гг. вышло 4 тома) и «Республика Беларусь: 25 лет созидания и свершений» в 7 томах (издание предполагалось выпустить к 25-летию независимости Республики Беларусь, к середине 2020 г. вышло 4 тома).
Заметное явление в книжном мире представляют такие издания, как «Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации: каталог изданий из фонда Центральной научной библиотеки имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси» (вышло 14 томов), «Кирилические издания XVI в. из коллекции Центральной научной библиотеки им. Я. Коласа (каталог)», «Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі, 1772—1917 гг.», «Сацыяльна-эканамічнае жыццё Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі»,книги научно-популярных серий «Традыцыйны лад жыцця», «Помнікі даўняга пісмьменства Беларусі», «Фальклор нашага краю».
Особое место занимают книги популярной серии «Беларускі кнігазбор» — избранные произведения белорусских писателей, поэтов, историков, этнографов. Издательский дом “Белорусская наука” подключился к выпуску книг серии с 2008 г., к середине 2020 г. в издательстве увидели свет 37 томов.
К 500-летию белорусского книгопечатания в Издательском доме «Белорусская наука» вышли такие издания, как «Францыск Скарына: асоба, дзйнасць, спадчына» и «Францыск Скарына: новыя даследаванні» (составитель А. И. Груша), «Код Францішка Скарыны. Геральдычныя матэрыялы у пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара» (автор А. И. Шаланда), «Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях» (составители А. А. Жлутка и др.).
Много внимания уделяется дизайну изданий. Академическая книга стала узнаваемой на прилавках книжных магазинов и библиотечных полках благодаря своеобразному серийному оформлению. Особый подход к оформлению эксклюзивных изданий. Книги Издательского дома «Белорусская наука» неоднократно становились лауреатами республиканских и международных конкурсов.


Периодические научные издания

Кроме книжной продукции Издательский дом «Белорусская наука» издает ряд периодических изданий, учредителем которых является НАН Беларуси. Это научные журналы — «Доклады Национальной академии наук Беларуси» (выходят 6 раз в год), ежеквартальные «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (серии гуманитарных, биологических, физико-математических, физико-технических, химических, медицинских и аграрных наук), «Вестник Фонда фундаментальных исследований», ежемесячные «Наука и инновации» и «Аграрная экономика» и выходящий дважды в год «Природные ресурсы». Издается также еженедельная газета «Навука» (прежнее название «Веды»). Журналы «Наука и инновации» и «Доклады НАН Беларуси» признавались победителями ежегодного республиканского конкурса СМИ «Золотая литера» в номинации «Лучший научный журнал».
С 2016 г. действуют вебсайты научных журналов. Благодаря сайтам, растет интерес к журналам со стороны международного научного сообщества. Научные журналы «Доклады Национальной академии наук Беларуси» и «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» представлены в базе данных российского индекса научного цитирования (РИНЦ). Ведется работа по включению журналов в престижные международные цитируемые базы данных, в первую очередь в базу данных Scopus издательства Elsevier, Web of Sciences и др. В 2019 и 2020 г. в Scopus приняты «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», серии медицинских и химических наук. Направлены заявки на включение в Scopus журнала «Доклады Национальной академии наук Беларуси» и остальных серий журнала «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». «Доклады Национальной академии наук Беларуси» и Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук» приняты для индексирования в базу данных Web of Science Core Collection: Emerging Sources Citation Index. На эту платформу отправлены заявки на включение и остальных серий журнала «Весці…». «Доклады НАН Беларуси» и «Весці… Серыя фізіка-матэматычных навук» индексируются в базе данных MathSciNet, «Весці… Серыя хімічных навук»приняты для индексирования в базу данных EBSCO.

Полиграфия

Издательский дом «Белорусская наука» имеет свое полиграфическое производство, оснащенное современной техникой, позволяющей осуществлять оперативный выпуск малотиражных изданий, в том числе всех научных журналов, собственными силами, а также выполнять заказы сторонних организаций на печатание брошюр, буклетов, листовок и других видов полиграфической продукции.