НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 396 83 27, 370 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гісторыя праз лёсы. Том 9. Марціновіч, А. А.

Дзявяты том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай літаратурнай прэміі і шэрагу іншых прэстыжных літаратурных прэмій Алеся Марціновіча «Гісторыя праз лёсы» цалкам прысвечаны буйнейшаму магнацкаму роду Радзівілаў. Назва першай кнігі – «Каля вытокаў роду». Другая кніга «Моц і сіла» знаёміць з тымі, хто прынёс яму вядомасць: Мікалай Сіротка і Багуслаў Радзівіл, Альбрэхт Станіслаў і Геранім Фларыян, Пане Каханку і Мацей Радзівіл і іншыя. Без іх немагчыма ўявіць сабе нацыянальную гісторыю. Гісторыя ж вялікага кахання Барбары Радзівіл і Жыгімонта ІІ Аўгуста, Элізы Радзівіл і Вільгельма Гагенцолерна раскрываецца ў трэцяй кнізе «Каханым не кажуць “бывай”». Кнігі адметныя жывасцю падачы матэрыялу, цікавым зместам.
Адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту.

Марціновіч, А. А.
Гісторыя праз лёсы. Т. 9 / А. А. Марціновіч. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 370 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2638-1.
Галерея (1)